Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заява Партыі БНФ: «Газпрам» можа ўплываць на прыватызацыю ў Беларусі


Партыя БНФ заклікае ўрад перагледзець пагадненьне пра фармаваньне коштаў для спажыўцоў прыроднага газу і замацаваць дзяржаўнае рэгуляваньне коштаў на энэрганосьбіты для прадпрыемстваў, а таксама аднавіць працу па дывэрсыфікацыі паставак энэрганосьбітаў, распачаць перамовы з Эўразьвязам, каб стварыць магчымасьці транспарціроўкі звадкаванага газу ў Беларусь.

«Дэлегаваньне расейскай газавай манаполіі „Газпрам“ права вызначаць кошт паставак газу для беларускіх спажыўцоў дала гэтаму замежнаму прадпрыемству магутны рычаг уплыву на беларускую прамысловасьць. У сытуацыі, калі прыватызацыя беларускіх прамысловых аб’ектаў робіцца непазьбежнай і блізкай пэрспэктывай, кантроль над коштамі паставак энэрганосьбітаў мае стратэгічнае значэньне», — гаворыцца ў заяве Партыі БНФ.

Нагодай для заявы стала ратыфікацыя Палатай прадстаўнікоў «Пагадненьня паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расейскай Фэдэрацыі аб парадку фарміраваньня цэнаў (тарыфаў) пры пастаўцы прыроднага газу ў Рэспубліку Беларусь і яго транспарціроўцы па газаправодах, разьмешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь».

«Фактычна, зараз „Газпрам“ (а значыць ─ урад Расейскай Фэдэрацыі) будзе вырашаць па якіх коштах пастаўляць газ беларускім спажыўцам. Гэта дазволіць расейскаму капіталу праводзіць рэйдэрскі захоп пэрспэктыўных беларускіх прадпрыемстваў, даводзячы іх да банкруцтва высокімі коштамі на энэрганосьбіты. У выніку ўрад Беларусі будзе вымушаны сам аддаць патрэбныя расейскаму капіталу прадпрыемствы за даўгі», — адзначаюць аўтары звароту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG