Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камуністы судзяцца з Маладым Фронтам за Леніна і яйкі


Затрыманьні 7 лістапада 2011 году

Затрыманьні 7 лістапада 2011 году

3 траўня ў судзе Маскоўскага раёну Менску аднаўляецца суханьне справы. Камуністы просяць просяць кампэнсаваць ім зьнявагу гонару і годнасьці.

Пазоўнікі цьвердзяць, што Павал Сяргей, Раман Васільеў і Міхась Мускі зьняважылі тых, хто ўскладаў кветкі да помніка Леніну 7 лістапада 2011 году.

У дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, які ў Беларусі зьяўляецца афіцыйным сьвятам, сябры МФ закідалі яйкамі помнік Леніну на плошчы Незалежнасьці ў Менску. Свае дзеяньні яны суправаджалі выкрыкамі «Камуністы — да адказу», «Камуністы — пад трыбунал».

Камуніст Мікалай Юшчанка патрабуе спагнаць з маладафронтаўцаў 1,5 мільёна рублёў.

Ягоны аднадумца Мікалай Валовіч — 4,5 мільёна рублёў кампэнсацыі.

Падрабязнасьці — пазьней на сайце «Свабоды»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG