Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У менскім офісе Радыё Рацыя адбыўся ператрус


Ператрус у менскім офісе Радыё Рацыя ў 2008 годзе

Ператрус у менскім офісе Радыё Рацыя ў 2008 годзе

Затрыманы журналіст Радыё Рацыя Генадзь Барбарыч. Канфіскаваная аргтэхніка.

Супрацоўнікі міліцыі прыйшлі ў менскі офіс Радыё Рацыя прыкладна ў 20:30. Яны абыходзілі кватэры, што знаходзяцца побач з плошчай Перамогі, дзе павінна адбывацца рэпэтыцыя параду да 9 траўня, паведамляе сайт «Рацыі».

Журналіст, які ў гэты час дзяжурыў у рэдакцыі, адчыніў дзьверы. Пасьля таго, як міліцыянты пабачылі лягатыпы «Рацыі», яны выклікалі падмогу з Цэнтральнага РУУС.

Складаецца пратакол на канфіскацыю кампутараў, што ёсьць у офісе. У кватэры знаходзіцца трое міліцыянтаў, яшчэ некалькі дзяжураць у пад’езьдзе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG