Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е

У Беларусі чакаецца сонечнае надвор'е, тэмпэратура да плюс 21 градуса.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

Прэсавая канфэрэнцыя былога кандыдата ў прэзыдэнты Дзьмітрыя Вуса з нагоды стварэньня ініцыятыўнай групы дзеля зьмены выбарчага заканадаўства Беларусі. Вул. Наватарская, 35, пачатак а 12.00.

У Брусэлі – дыскусія: «Рэформа дзяржаўнага кіраваньня ў краінах Усходняга партнэрства – як далёка, наколькі глыбока?»

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

Усясьветны дзень свабоды друку

Дзень Канстытуцыі ў Польшчы

У вечаровым эфіры – перадачы «Паштовая скрынка 111» – агляд лістоў на Свабоду, які падрыхтаваў Валянцін Жданко. Тэма перадачы Аляксандры Дынько «Вашы дзеці» – чым і як карміць дзяцей.


* * *
Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажэце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашлеце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1791 – Сойм Рэчы Паспалітай зацьвердзіў першую ў Эўропе Канстытуцыю.

У гэты дзень нарадзіліся:

1469 – Нікола Макіявэлі, італьянскі палітычны й вайсковы тэарэтык, гісторык, пісьменьнік і дыплямат.

1620 – Багуслаў Радзівіл, вайсковы і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, мэцэнат.

1877 – Антон Грыневіч, зьбіральнік беларускага музычнага фальклёру, выдавец. Загінуў у ГУЛагу.

1882 – Уладзіслаў Галубок, беларускі драматург, актор і рэжысэр, заснавальнік беларускага савецкага тэатру. Загінуў у ГУЛагу.

1892 — Аляксандар Вальковіч, прадстаўляў БНР пры ўрадзе Грузіі, народны сакратар фінансаў БНР. Падчас польскай акупацыі Беларусі ў 1919—1920 гадах быў арыштаваны, уцёк за мяжу. У 1925 годзе вярнуўся ў БССР. Арыштаваны 25 траўня 1937 году. Расстраляны.

1953 – Франц Сіўко, беларускі празаік, публіцыст. Ягоны артыкул у «ЛіМе» ў 1986 годзе «Прашу вызваліць...» пра вывучэньне беларускай мовы ў школах выклікаў дыскусію і зварот дзеячоў культуры да Генэральнага сакратара ЦК КПСС Міхаіла Гарбачова.

У гэты дзень памерлі:

1864 – Станіслаў Горскі, беларускі прыродазнавец, мэдык, пэдагог.

1990 – Пімен, патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

Зусім не хістаюцца слупы, асабліва – глыбока ўкапаныя.
Янка Брыль

ГОД ТАМУ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:

Беларусы забылі пра канстытуцыю 3 траўня

Лявон Вольскі: «У Беларусі сытуацыя агульнанацыянальных Навінак»

Сто галасоў у абарону ўправы БНФ
XS
SM
MD
LG