Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ладуцька: мэтар жыльля павінен каштаваць 2000 даляраў


Мікалай Ладуцька
Мікалай Ладуцька

На перакананьне сталічнага гораданачальніка, цяпер кошт жыльля ў Менску заніжаны.

На думку Мікалая Ладуцькі, квадратны мэтар жылплошчы павінен каштаваць 2 тысячы даляраў у эквіваленце. Пра гэта ён заявіў падчас пасяджэньня грамадзка-кансультацыйнай рады ў разьвіцьці прадпрымальніцтва. Старшыня Менгарвыканкаму заявіў наступнае:

«Калі ў горада былі магчымасьці, ён укладаў вялізныя сродкі ў інжынэрна-транспартную інфраструктуру жыльлёвага комплексу. Грамадзяне будавалі другія і трэція кватэры без уліку кошту гэтых выдаткаў».

Паводле Ладуцькі, цяпер людзі павінны пакрываць выдаткі на забудову інжынэрна-транспартнага сэктару, калі хочуць будаваць дадатковае жыльлё. А ў такім выпадку рэальны кошт квадратнага мэтра складзе ня менш за 2 тысячы даляраў у эквіваленце.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, налічаны сярэдні заробак у Беларусі за сакавік склаў у эквіваленце меней за 400 даляраў. Пры кошце ў 2 тысячы даляраў за мэтар нерухомасьці адкладаць на палепшаную аднапакаёўку плошчай 40 квадратных мэтраў беларусу давядзецца 20 гадоў.

Дарэчы, падчас афіцыйнага першамайскага мітынгу ў Менску Ладуцька назваў тых, хто вінаваты ў нізкіх заробках беларусаў — гэта апазыцыянэры, якія заклікаюць да ўвядзеньня эканамічных санкцый супраць Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG