Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьнешні дзяржаўны доўг Беларусі паводле дадзеных на 1 красавіка наблізіўся да 12 мільярдаў даляраў, павялічыўшыся ад пачатку 2012 году больш як на 75 мільёнаў даляраў.

Паводле зьвестак Міністэрства фінансаў, рост зьнешняга доўгу абумоўлены атрыманьнем сродкаў па крэдытах Міжнароднага банку рэканструкцыі і разьвіцьця і пазыкаў ад банкаў Кітаю. Пры гэтым у ведамстве падкрэсьлілі, што вызначаны ліміт дзяржаўнага доўгу складае 14 мільярдаў даляраў, перакрочваць яго нельга.

Тым часам кіраўніцтва Беларусі чакае чарговага траншу крэдыту з Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС і спадзяецца на аднаўленьне перамоваў зь Міжнародным валютным фондам адносна пачатку новай крэдытнай праграмы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG