Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Аўстрыі таксама байкатуе футбольны ЧЭ дзеля Цімашэнкі


Урад Аўстрыі байкатуе матчы Чэмпіянату Эўропы па футболе, які пройдзе ва Ўкраіне на знак пратэсту супраць жорсткага абыходжаньня з экс-прэм'ерам Юліяй Цімашэнкай.

З такой заявай выступіў сёньня кіраўнік аўстрыйскага зьнешнепалітычнага ведамства Міхаэль Шпіндэлегер.

Лідэр украінскай апазыцыі, якая адбывае сямігадовы турэмны тэрмін, ня раз скардзілася на парушэньні сваіх правоў і жорсткае абыходжаньне. Нядаўна яна аб'явіла галадоўку – пасьля таго, як была зьбітая, паводле яе, у харкаўскай калёніі. Прыхільнікі Цімашэнка лічаць, што справа супраць яе сфабрыкаваная і палітычна матываваная.

Раней заклапочанасьць станам Цімашэнкі і правамернасьцю яе крымінальнага перасьледу выказалі кіраўнік ведамства ЭЗ у зьнешняй палітыцы Кэтрын Эштан і прэзыдэнт Эўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу. Кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле заявіў у сераду, што калі Кіеў не зрэагуе на міжнародную занепакоенасьць станам Цімашэнкі, пад пытаньнем апынецца падпісаньне пагадненьня аб асацыяцыі паміж ЭЗ і Ўкраінай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG