Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргея Каваленку этапавалі з Навінак на «Валадарку»


Сяргей Каваленка
Сяргей Каваленка

2 траўня палітвязьня Сяргея Каваленку этапавалі з Рэспубліканскага псыхіятрычнага шпіталю ў Навінках у менскі сьледчы ізалятар на вуліцы Валадарскага.

Пра гэта паведаміла ягоная жонка Алена з спасылкай на лекара шпіталю.

Пра вынікі псыхіятрычнай экспэртызы, якую Сяргей Каваленка праходзіў у Навінках, лекар не паведаміў, але жанчына мяркуе, што яны будуць адмоўныя, і яе мужа неўзабаве могуць накіраваць для адбыцьця пакараньня ў адну з калёній:

«Спачатку, натуральна, яны мусяць скончыць разгляд ягонай касацыйнай скаргі ў Віцебскім абласным судзе, але не сумняюся, што пасьля гэтага Сяргея адправяць у калёнію», — сказала Алена Каваленка.

Яна таксама паведаміла, што Сяргей паабяцаў распачаць новую галадоўку, калі яго ня вызваляць, а этапуюць у калёнію. Алена Каваленка нагадала, што за два апошнія месяцы для яе мужа гэта ўжо чацьвёртае этапаваньне. Спачатку яго перавезьлі зь Віцебскага сьледчага ізалятару ў менскі сьледчы ізалятар на Валадарскага, адтуль — у калёнію «Віцьба-3», а потым завезьлі на абсьледаваньне ў Навінкі. 2 траўня Каваленку зноў вярнулі на Валадарку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG