Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібійскі суд зноў адтэрмінаваў працэс над беларусамі


Суд у Лібіі чарговы раз перанёс дату разгляду справы беларусаў, якія абвінавачваюцца ў пасобніцтве рэжыму зрынутага лібійскага дыктатара Муамара Кадафі.

Як паведамляе расейская амбасада, працэс, які меў пачацца ў аўторак, перанесены на 8 траўня.

Лібійскія ўлады вінавацяць трох беларусаў, двух расейцаў і каля дваццаці ўкраінцаў у рамонце вайсковай тэхнікі кадафістаў падчас грамадзянскай вайны ў гэтай краіне.

Як паведамляе ІТАР-ТАСС, грамадзяне былых савецкіх рэспублік — усяго 27 чалавек — працавалі на сумесным расейска-лібійскім прадпрыемстве «Дакар». Яны былі затрыманыя ў жніўні 2011 году падчас баёў за лібійскую сталіцу.

Двух грамадзян Украіны, уключна з адзінай у групе затрыманых жанчынай, нядаўна адпусьцілі на радзіму.
XS
SM
MD
LG