Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар замежных спраў Нідэрляндаў Уры Разэнталь заявіў, што ні прадстаўнікі ўраду, ні члены каралеўскай сям'і не паедуць ва Ўкраіну на матчы сваёй нацыянальнай зборнай у рамках фінальнай часткі Эўра-2012.

Як паведамляе агенцтва УНІАН са спасылкай на «Польскае радыё», Разэнталь падкрэсьліў, што спачатку павінна быць вырашаная сытуацыя вакол зьняволеньня былога прэм'ер-міністра Юліі Цімашэнкі, а ўкраінская ўлада павінна гарантаваць захаваньне дэмакратычных стандартаў.

«Захаваньне правоў чалавека - гэта абавязак ураду Ўкраіны, асабліва як гаспадара Эўра-2012», - сказана ў камюніке МЗС Нідэрляндаў.
XS
SM
MD
LG