Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусам прапануюць паступаць у расейскія ВНУ ля мяжы


У Расейскім цэнтры навукі і культуры ў Менску стартавала кампанія прыёму беларусаў на навучаньне ў расейскія ВНУ за кошт сродкаў фэдэральнага бюджэту РФ.

У расейскія ВНУ плянуюць прыняць: 30 чалавек на атрыманьне ступені бакаляўра, 10 — у магістратуру, да 5 — у асьпірантуру, а таксама больш за 50 чалавек для ўдзелу ў праграмах павышэньня кваліфікацыі. Пра гэта паведаміла БелаПАН начальніца аддзелу гуманітарных праграмаў Расейскага цэнтру навукі і культуры Сьвятлана Кавалёва.

Кавалёва кажа, што сёлета месцы на навучаньне беларусаў выдзеленыя збольшага на памежных тэрыторыях: у Бранскай дзяржаўнай інжынэрна-тэхналягічнай акадэміі, Курскім дзяржаўным унівэрсытэце, Петразаводзкім дзяржаўным унівэрсытэце і іншых. Таксама некалькі месцаў выдзелена ў Маскоўскім інстытуце сталі і сплаваў, у Дзяржаўным унівэрсытэце кіраваньня і ў Санкт-Пецярбурскім дзяржаўным унівэрсытэце эканомікі і фінансаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG