Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пачалася рэгістрацыя абітурыентаў на цэнтралізаванае тэставаньне


Зарэгістравацца можна да 1 чэрвеня ўключна.

Абітурыент павінен асабіста падаць заяву на ЦТ у любым пункце рэгістрацыі, сьпіс якіх разьмешчаны на сайце Мінадукацыі, і атрымаць пропуск на ЦТ.

Тэставаньне платнае — 10 тысяч за кожны прадмет, паведамляе БелаПАН.

Сёлета ЦТ пачнецца 13 чэрвеня, на дзень раней, чым летась, і завершыцца на два дні раней, 27 чэрвеня.

Прадмет Дата тэставаньня
беларуская мова 13 чэрвеня
расейская мова 14 чэрвеня
біялёгія 16 чэрвеня
матэматыка 17 чэрвеня
грамадазнаўства 19 чэрвеня
хімія 20 чэрвеня
усясьветная гісторыя найноўшага часу 21 чэрвеня
фізыка 23 чэрвеня
гісторыя Беларусі 24 чэрвеня
замежныя мовы 26 чэрвеня
геаграфія 27 чэрвеня
XS
SM
MD
LG