Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіста «Эўрапейскай пэрспэктывы» затрымалі каля 9 гадзін раніцы.

«У сквэрыку выкарчоўваюць маладыя дрэвы. Грузяць іх на машыны і вывозяць. Кобрусеў фатаграфаваў гэта. Да яго падыйшоў міліцыянт і сказаў, што супрацоўнікаў міліцыі фатаграфаваць нельга, папрасіў дакумэнты. Дакумэнтаў у Дзяніса не аказалася, яго завялі ў сіні мікрааўтобус і павезьлі», — заявіў Эўрарадыё паплечнік Кобрусева Віктар Янчурэвіч.

Янчурэвіч таксама заявіў, што спэцназаўцы выкарчавалі нават тыя дрэвы, якія былі пасаджаныя падчас нядаўняга суботніку.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG