Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці ня плацяць футбалісткам


Футбалісткі берасьцейскай жаночай каманды «Вікторыя-86» судзяцца з працадаўцам з-за таго, што ім ня плацяць заробак.

Юлія Ракіцянская ўжо адсудзіла больш за 5 мільёнаў рублёў, расказаў юрыст прафсаюзу РЭП зь Берасьця Ўладзімер Малей:

«Да нас зьвярнулася футбалістка з ГА „Спартыўны клюб „Вікторыя-86“. Яна там працуе другой брамніцай, і зь ёй быў заключаны кантракт. Атрымалася, што 13 чалавек за верасень-сьнежань 2011 году не атрымалі заробку, сярод якіх і Юлія Ракіцянская. Я напісаў пазоў аб спагнаньні доўгу з працадаўцы на карысьць Ракіцянскай. У выніку суд вырашыў спагнаць з працадаўцы на карысьць футбалісткі 5 мільёнаў 183 тысячы 150 рублеў».

Як апавёў спадар Малей, гэта ўжо другая футбалістка, якая судзілася з-за нявыплачанага заробку.

Упраўленьне фізычнай культуры Берасьцейскага аблвыканкаму паведаміла спартоўкам, што сытуацыя зь нявыплатай заробку склалася з-за скарачэньня фінансаваньня: замест ранейшых 320 мільёнаў упраўленьню было выдаткавана толькі 200.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG