Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску адбыўся сход ініцыятыўнай групы па зьмене выбарчага заканадаўства. У ім бралі ўдзел каля 160 чалавек.

Пра гэта паведаміў «Свабодзе» экс-кандыдат у прэзыдэнты Дзьмітрый Вус.

«Гэтага кворуму дастаткова, каб зарэгістравацца. У ініцыятыўную групу ўвойдуць 340 чалавек. Мы аддаём сьпісы на рэгістрацыю ў Цэнтрвыбаркам. Мы дзейнічаем згодна з Канстытуцыяй і згодна з законам аб ініцыятывах грамадзянаў».

Паводле Вуса, сход праходзіў на вольным паветры, у раёне Арлоўскай вуліцы.

3 траўня палітык плянуе правесьці прэс-канфэрэнцыю з гэтай нагоды.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG