Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клінтан: ЗША занепакоеныя абыходжаньнем зь Юліяй Цімашэнкай


ЗША «глыбока занепакоеныя» тым, як ва Ўкраіне абыходзяцца з былым прэм'ер-міністрам Юліяй Цімашэнкай, заявіла Гілары Клінтан.

«Злучаныя Штаты глыбока занепакоеныя абыходжаньнем з былым прэм'ер-міністрам Юліяй Цімашэнкай і іншымі зьняволенымі чальцамі яе кабінэту», - цытуе агенцтва France Presse заяву дзяржсакратара ЗША Гілары Клінтан.

Раней некалькі эўрапейскіх палітыкаў адмянілі свае паездкі ва Ўкраіну ў сувязі зь цьверджаньнямі пра грубае абыходжаньне ў турме з украінскім экс-прэм'ерам Юліяй Цімашэнкай.
XS
SM
MD
LG