Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якая аптымальная тактыка апазыцыі адносна парлямэнцкіх выбараў?


Што дае тактыка байкоту?
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:19:33 0:00
Наўпроставы лінк

Партыя БНФ на сойме 29 красавіка прыняла рашэньне вылучаць сваіх сябраў кандыдатамі ў дэпутаты. Ці магчымае адзінства апазыцыі ў гэтым пытаньні? Што дае тактыка байкоту? Ці варта ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі да канца?

Удзельнікі: старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і сустаршыня Рады народных сходаў Віктар Івашкевіч.

Тактыка ўдзелу


Валер Карбалевіч: «Сп. Янукевіч, растлумачце, калі ласка, у чым палягае тактыка Партыі БНФ у дачыненьні да кампаніі выбараў у Палату прадстаўнікоў? Якія мэты ставіць партыя ў гэтай кампаніі?»

Аляксей Янукевіч: «Партыя БНФ яшчэ ў студзені, першая з палітычных партый, прыняла яснае рашэньне. Мы вылучаем кандыдатаў як мага больш. І калі да пачатку датэрміновага галасаваньня ня будуць вызваленыя палітвязьні і ўсіх нашых прадстаўнікоў ня ўключаць у выбарчыя камісіі, мы партыйным рашэньнем здымаем нашых кандыдатаў з выбараў. Наша мэта — скарыстаць гэтую кампанію дзеля агітацыі, каб атрымаць большую падтрымку для партыі, для тых каштоўнасьцяў, якія мы прапагандуем».

Віктар Івашкевіч: «Галоўнае — гэта тое пасланьне, якое робіць партыя. Пытаньне вылучэньня ці невылучэньня — гэта тэхналёгія, з дапамогай якой можна дайсьці да выбаршчыка. Калі кандыдаты Партыі БНФ будуць цягам месяца агітацыйнай кампаніі заклікаць людзей не хадзіць на выбары, бо яны фальшывыя, і абвесьцяць, што будуць здымацца, то гэта ёсьць частка кампаніі байкоту.
Лепш адразу казаць, што выбары варта байкатаваць. Чым прасьцейшае пасланьне, тым больш яно зразумелае.

Хоць такая тактыка слабая. Бо калі ты зьбіраесься здымацца, ты не павінен браць грошы на ўлёткі. Застаецца толькі радыё- і тэлеэфір у нязручны час. А зь іншага боку, такое пасланьне (вылучаюся, каб зьняцца) заблытвае людзей. Лепш адразу казаць, што выбары варта байкатаваць. Чым прасьцейшае пасланьне, тым больш яно зразумелае.

Калі ж апазыцыйныя кандыдаты ўсю кампанію будуць агітаваць за сябе, а за пяць дзён заклічуць да байкоту, то гэта ня дасьць плёну. Апошні заклік людзі могуць не пачуць».

Якое пасланьне?


Карбалевіч: «Сп. Янукевіч, як можна зразумець з вашых тлумачэньняў, існуе вялікая верагоднасьць таго, што на фінішным этапе кампаніі кандыдаты ад Партыі БНФ здымуць свае кандыдатуры і адмовяцца ад далейшага ўдзелу ў выбарах. Ці не падаецца вам, што, як перасьцерагае сп. Івашкевіч, такая тактыка заблытае выбаршчыкаў? Пры гэтым вось што можа атрымацца. Кандыдаты распачнуць агітацыйную кампанію, прапануюць сваю праграму, значную частку людзей загітуюць галасаваць за сябе. Гэтыя выбаршчыкі прыйдуць на выбарчы ўчастак, каб прагаласаваць за вашых кандыдатаў, і тут даведаюцца, што кандыдат, які спадабаўся ім, сам зьняўся. І частка зь іх адчуе сябе падманутымі. У выніку партыя атрымае ня плюс, а мінус да свайго іміджу».

Янукевіч: «Ад самага пачатку нашы кандыдаты будуць казаць, што здымуцца. Тым больш што да пачатку агітацыйнай кампаніі будзе вядома, ці ўключаць усіх нашых прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі.
…Пытаньне байкоту будзе прысутнічаць у пасланьні, але не як галоўнае.

Важна ня толькі, якое пасланьне будзе рабіць партыя, але і да каго. Няма сэнсу агітаваць прыхільнікаў дэмакратычных каштоўнасьцяў. Наш адрасат — тыя выбаршчыкі, якія ня вызначыліся, якія не падтрымліваюць ні ўладу, ні апазыцыю. Калі гэтым людзям проста казаць, што выбары фальшывыя, то яны гэта ня ўспрымуць. Бо гэтае пытаньне не датычыць іхняга паўсядзённага жыцьця. Для іх ключавым пасланьнем будзе тое, што мы адэкватныя людзі, мы маем ясны плян разьвіцьця краіны, і пытаньне байкоту будзе прысутнічаць у пасланьні, але не як галоўнае».

Карбалевіч: «Сп. Івашкевіч, любая тактыка дае эфэкт, калі кладзецца на адпаведныя настроі грамадзтва. Але, паводле сакавіцкага апытаньня НІСЭПД, 48% ужо цяпер апрыёры гатовыя ўдзельнічаць у парлямэнцкіх выбарах, а наперадзе кампанія мабілізацыі з выкарыстаньнем усяго адміністрацыйнага рэсурсу. А падтрымаць байкот гатовыя былі толькі 11%. Таму нават незалежныя назіральнікі змогуць канстатаваць, што выбары адбыліся, байкот праваліўся».

Івашкевіч: «Па-першае, паводле таго ж сакавіцкага апытаньня, з гэтых 48% 23% гатовыя галасаваць за праціўнікаў рэжыму. І калі да іх давесьці, што апазыцыі ў выбарчых бюлетэнях ня будзе (а гэта зрабіць рэальна, бо яны карыстаюцца незалежнымі крыніцамі інфармацыі), то гэтая лічба скарачаецца да ўзроўню каля 30% — цьвёрдага электарату Лукашэнкі.

Па-другое, тут важна нават ня тое, прыйшлі на выбары людзі ці не прыйшлі. Мы павінны даводзіць да людзей думку, што вырашэньне вашых паўсядзённых праблем (заробкаў, цэнаў і інш.) не залежыць ад гэтых псэўдавыбараў, а залежаць ад актыўнасьці грамадзян. Людзі хацелі б перагрузіць адказнасьць на Лукашэнку, апазыцыю. І калі тыя ня робяць таго, што ад іх хочуць, то ўсе яны дрэнныя. Трэба тлумачыць, што ня варта спадзявацца на цуд, што хтосьці нешта для вас зробіць. Дэмакратыя — гэта адказнасьць саміх грамадзян. Акрамя гэтага пасланьня, задача гэтай выбарчай кампаніі — пошук новых людзей для змаганьня за зьмены».

Праблема адзінства апазыцыі


Карбалевіч: «Любая тактыка будзе эфэктыўная, калі апазыцыя выступіць адзінай. А сёньня існуе тры пазыцыі ці лініі. Адны (партыя „Справядлівы сьвет“) зьбіраюцца ўдзельнічаць у выбарах да канца. Партыя БНФ і АГП зьбіраюцца прыняць удзел у кампаніі, а потым зьняць сваіх кандыдатаў. Трэцяя група прапануе ад пачатку байкатаваць і не вылучаць кандыдатаў. Ці магчыма яшчэ дасягнуць адзінства?»

Янукевіч: «Пытаньне адзінства вельмі важнае. Ад самага пачатку мы прапаноўвалі распрацаваць такую стратэгію, каб у яе клаліся ўсе гэтыя тры розныя тактыкі. Цяпер яшчэ існуе шанец гэтую стратэгію распрацаваць. Бо тое, што зьмены магчымыя толькі праз актывізацыю грамадзтва, падзяляе ўся апазыцыя. Важна пры розных тактыках не нападаць адзін на аднаго».

Івашкевіч: «Адзінства заўсёды лепшае. Але немагчыма пераканаць арганізацыю, напрыклад, партыю «Справядлівы сьвет», калі ў яе ёсьць нейкія матывы ўдзельнічаць у выбарах да канца, пра якія яна ня кажа.

Такім чынам, ёсьць толькі дзьве пазыцыі. Адна — гэта байкот ці з пачатку, ці з удзелам і наступным зьняцьцём. Другая — удзел да канца (партыя «Справядлівы сьвет»).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG