Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 2 траўня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е:

Па ўсёй Беларусі сонечна, без ападкаў. У Магілёве, Віцебску і Менску – +10-+14, у Берасьці, Гародні і Гомелі – +17-+22.
У БЕЛАРУСІ І Ў СЬВЕЦЕ

Менск, палац культуры вэтэранаў - прэзэнтацыя акустычнай праграмы фольк-гурту «Znich». Пачатак у 19 гадзін

Менск, Канцэртная заля «Верхні горад», адкрыцьцё VII міжнароднага форуму студэнцкіх хораў «Папараць-кветка – 2012». Пачатак у 19 гадзін

Брусэль, сустрэча старшыні Эўрапейскай рады Германа ван Ромпэя з прэм'ер-міністрам Казахстану Карымам Масімавым
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1808 ― пачатак паўстаньня ў Гішпаніі супроць напалеонаўскага панаваньня

1933 – у нацысцкай Нямеччыне забароненая дзейнасьць усіх прафсаюзаў, кіраўнікі прафсаюзаў арыштаваныя

1977 – на чыгуначнай станцыі Крыжоўка пад Менскам адбылося сутыкненьне пасажырскага цягніка з электрычкай. Паводле афіцыйных дадзеных загінулі 22 чалавекі, паводле неафіцыйных – да 200 чалавек. Самая буйная чыгуначная катастрофа ў гісторыі Беларусі

2011 – спэцслужбы ЗША забілі ў Пакістане лідэра тэрарыстычнай сеткі «Аль-Кайда» Ўсаму бін Ладэна

У гэты дзень нарадзіліся:

1641 — Станіслаў Карвацкі, каталіцкі дзеяч, дзейнічаў у Вільні

1729 – Кацярына ІІ, расейская імпэратрыца, пры якой Вялікае Княства Літоўскае стала часткай Расейскай імпэрыі

1888 — Іван Віткоўскі, беларускі гісторык

У гэта дзень памерлі:

1519 — Леанарда да Вінчы, італьянскі мастак, архітэктар, мысьляр

2009 — Фёдар Шмакаў, беларускі актор, рэжысэр
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Калі ўсё здаецца лёгкім, гэта беспамылкова даказвае, што працаўнік не сапраўдны майстар і што праца вышэйшая за ягонае разуменьне.

Леанарда Да Вінчы
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

Барак Абама заявіў пра сьмерць Усамы бін Лядэна

Войскі Кадафі пачалі новы наступ на Місурату

Стан свабоды друку ў сьвеце – найгоршы за апошнія больш чым 10 гадоў

"У крызісе вінаватая дзяржава і пэрсанальна кіраўнік краіны"

Улады загаварылі пра зьмяншэньне аб'ёмаў ільготнага жыльля
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG