Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы ў фільме пра эўрапейскую салідарнасьць


Андрэй Пачобут, Аляксандар Мілінкевіч і Арыядна Тэлеман (96-гадовая жыхарка Кобрына) выступяць у дакумэнтальным фільме пра сучасную Эўропу і пошукі эўрапейскай салідарнасьці.

Здымкі для фільму былі зробленыя падчас гэтак званага «Экспрэсу Салідарнасьці» ― падарожжа моладзі з 42 краінаў праз Польшчу, з Асьвенціму праз Варшаву ў Гданьск ― ды таксама ў Оксфардзе, Брусэлі, Бэрліне, Празе, Рыме і ў Беларусі.

У фільме, сярод іншых, выступаюць лідэр польскай «Салідарнасьці» Лех Валэнса, брытанскі журналіст Ціматы Гартан Эш, чэскі кардынал Міласлаў Влк.

Фільм будзе паказаны першай праграма польскага тэлебачаньня 2 траўня a 23.30 польскага часу.
XS
SM
MD
LG