Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманых у Кобрыне і Баранавічах адпусьцілі


Рыгор Грык
Рыгор Грык

Затрыманых актывістаў, якія зьбіраліся ехаць у Менск на ўстаноўчы сход ініцыятыўнай групы па зьмяненьні выбарчага заканадаўства, адпусьцілі з пастарунку.

На Ўладзімера Катрыча, які яшчэ з двума берасьцейцамі быў затрыманы ў Кобрыне, склалі пратакол за пратэрмінаванае тэхнічнае абслугоўваньне аўтамабіля.

Спадар Катрыч кажа, што затрыманьне было наўмысным, каб не дапусьціць дэлегатаў на сход ініцыятыўнай групы экс-кандыдата ў прэзыдэнты Дзьмітрыя Вуса. Ён кажа, што ў Кобрынскім РАУС трымалі тры гадзіны, хаця аформіць штраф можна было за 5 хвілін на дарозе.

Адпусьцілі і затрыманых чатырох баранавіцкіх актывістаў. Як апавёў Рыгор Грык, міліцыянты патлумачылі ім, што яны падобныя да злачынцаў. Паводле Грыка, міліцыянтам нібыта нехта патэлефанаваў і сказаў, што яны перавозяць выбухоўку. Актывістаў даставілі ў лінейны пункт міліцыі на баранавіцкім вакзале, дзе цягам трох гадзінаў бралі ў іх тлумачэньні. Паводле Грыка, іх затрымлівалі 8 чалавек у форме і 8 — у цывільным.

1 траўня ў Менску былы кандыдат у прэзыдэнты Дзьмітрый Вус плянаваў правесьці ўстаноўчы сход ініцыятывы па зьмяненьні выбарчага заканадаўства.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG