Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску затрымалі актывіста, які зьбіраўся на сход Вуса


Аляксандар Кузьняцоў

Аляксандар Кузьняцоў

Кіраўніка віцебскай філіі «Моладзі БНФ» Аляксандра Кузьняцова гадзіну пратрымалі ў пастарунку.

Паводле актывіста, яго затрымалі на тралейбусным прыпынку, калі ён зьбіраўся на вакзал:

«Я выходзіў з дому, і ўжо бачыў, што на прыпынку стаіць міліцэйская машына. Вырашыў рызыкнуць ды ісьці на тралейбус. Там да мяне падышлі супрацоўнікі міліцыі, затрымалі. Склалі адміністрацыйны пратакол пра тое, што я нібыта перайшоў вуліцу ў неналежным месцы, а потым адпусьцілі».

У выніку актывіст спазьніўся на цягнік у Менск. Спадар Кузьняцоў зьбіраўся ўзяць удзел ва ўстаноўчым сходзе ініцыятывы былога кандыдата ў прэзыдэнты Дзьмітрыя Вуса па зьмяненьні выбарчага заканадаўства.

Некалькі актывістаў супрацоўнікі міліцыі затрымалі ў Полацку, але адпусьцілі празь некалькі хвілінаў, як толькі адправіўся цягнік ў Менск, перадае сайт svobodnyregion.org.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG