Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад 1 траўня павялічыліся пэнсіі


У цэлым сярэдняя пэнсія па ўзросьце павялічыцца на 16,9% да Br1 млн. 467,5 тыс.

Пра гэта паведаміла БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўленьня пэнсійнага забесьпячэньня і сацыяльнага страхаваньня Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Натальля Мурашкевіч.

Паводле прэзыдэнцкага ўказу, з 1 траўня зроблены пераразьлік працоўных пэнсій, зыходзячы зь сярэдняга заробку работнікаў за першы квартал — а гэта больш як 3 мільёны рублёў.

У выніку працоўныя пэнсіі, пры налічэньні якіх не прымяняецца бюджэт пражыктовага мінімуму, павялічваюцца на 18,2%.

Сацыяльныя пэнсіі, надбаўкі і павышэньні павялічваюцца на 5,1%. Памеры даплаты да пэнсій непрацуючых пэнсіянэраў, якія дасягнулі 75 гадоў, з траўня складаюць Br139, 3 тыс., якія дасягнулі ўзросту 80 гадоў — Br185, 8 тыс.

Максымальны памер пэнсіі па ўзросьце для непрацуючых пэнсіянэраў з траўня складае Br2 млн. 220 тыс.

Дадатковыя выдаткі на павелічэньне пэнсій ацэньваюцца ў Br522 млрд.

На 1 красавіка ў Беларусі 2 млн. 485,3 тыс. пэнсіянэраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG