Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Армянскі камуніст заступіўся за Лукашэнку


Экс-прэзыдэнт Арменіі Лявон Тэр-Петрасян
Экс-прэзыдэнт Арменіі Лявон Тэр-Петрасян
Крытычныя выказваньні Лявона Тэр-Петрасяна ў дачыненьні да Беларусі беспадстаўныя. Пра гэта ў гутарцы з карэспандэнтам Навінаў Арменіі заявіў першы сакратар ЦК кампартыі Арменіі Рубэн Таўмасян.

Нагодай стала заява лідэра Армянскага нацыянальнага кангрэсу Лявона Тэр-Петрасяна, які напярэдадні ў рамках перадвыбарчай агітацыі ў эфіры Грамадзкага тэлебачаньня сказаў, што лічыць праведзеныя пры яго прэзыдэнцтве ў пачатку 90-ых лібэральныя рэформы, у прыватнасьці, лібэралізацыю коштаў, правільнымі. У адваротным выпадку Арменія, паводле яго слоў, засталася б такой краінай, як Беларусь, дзе не праведзена ніякіх рэформаў.

Як падкрэсьліў кіраўнік кампартыі Арменіі, сярод рэспублік былога Савецкага Саюзу Беларусь зьяўляецца адзінай, дзе дзякуючы палітыцы лібэралаў 90-ых гадоў не разрабаваная ўся эканоміка, у краіне цалкам выкараненая карупцыя, практычна няма беспрацоўя, працуе прамысловасьць, ня зьменшылася колькасьць расейскіх школ, як гэта адбылося ў Армэніі падчас прэзыдэнцтва Тэр-Петрасяна. «Апошнія выказваньні Тэр-Петрасяна абумоўленыя яго хранічным поглядам у бок Захаду і не зьяўляюцца навіной», -- сказаў Таўмасян.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG