Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Парлямэнт Вэнэсуэлы галасуе сёньня аб тым ці ўдзяліць прэзыдэнту гэтай краіны Уга Чавэсу дазвол на доўгатэрміновы ад'езд з краіны дзеля чарговага сэансу радыятэрапіі. Папярэднія пяць разоў, што Чавэс езьдзіў на Кубу лячыцца ад раку, парлямэнт даваў на гэта дазвол адзінагалосна.

Паводле агенцтва Bloomberg, паведамленьні аб працяглай хваробе Чавэса спрычыніла моцны рост вэнэсуэльскіх даўгавых абавязацельстваў. Як падае агенцтва, магчымая няздольнасьць Чавэса балятавацца на наступны прэзыдэнцкі тэрмін па стане здароўя выклікае аптымізм біржы адносна зьмены дзейнай эканамічнай палітыкі ў краіне, вынікам якой на працягу апошніх год была хранічная інфляцыя і масавы сыход замежных інвэстараў.

Чакаецца, што сёньня Уга Чавэс зьявіцца ў эфіры нацыянальнага тэлебачаньня, каб зьняпраўдзіць чуткі аб уплыве хваробы на яго працаздольнасьць.
XS
SM
MD
LG