Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На ўкраінска-беларускай мяжы — білборды «Белсату»


Тэлеканал «Белсат» распачаў 8-месячную рэклямную кампанію «Абудзіся, Беларусь». Ад 1 красавіка ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы можна пабачыць рэклямныя шчыты памерам 6 на 3 мэтры з выявай будзіка, рэклямнага споклічу і лягатыпам тэлеканалу.

Білборды разьмешчаныя каля найбольш ажыўленых памежных пераходаў зь Беларусьсю (у Даманаве, Любяшове, Сарнах, Оўручы і Чарнігаве). Паводле прэсавай службы тэлеканалу, кампанія працягнецца сёлета з 1 красавіка да 31 сьнежня.

«Леташняя рэклямная кампанія „Белсату“ ў Польшчы ля мяжы зь Беларусьсю была заўважаная ў мэдыях і з боку тысячаў беларусаў, таму мы вырашылі даць гэтай ідэі працяг. Нашая галоўная мэта — пераадолець інфармацыйную манаполію Лукашэнкі. Але каб гэтыя дзеяньні былі эфэктыўныя, трэба пераадольваць бар’еры ў рэклямаваньні нашай працы. Вонкавая рэкляма „Белсату“ ў Беларусі немагчымая, таму мы зьбіраемся з усіх бакоў атачыць Беларусь сваімі шчытамі, вось мы і пачалі кампанію ля мяжы ва Ўкраіне», — тлумачыць дырэктарка каналу Агнешка Рамашэўская-Гузы.

Паводле Рамашэўскай-Гузы, наступным этапам будзе буйнафарматная зьнешняя рэкляма «Белсату» ў Літве на мяжы зь Беларуссю.

Штосуботу на тэлеканале «Белсат» выходзіць аналітычная праграма «Зона Свабоды» — супольны праект Радыё Свабода і «Белсату».


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG