Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў на завулку Акрэсьціна пасьля пяці сутак адміністрацыйнага арышту выйшаў актывіст грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Павал Вінаградаў.

Гэта была ўжо чацьвёртая ад пачатку году «адседка» фігуранта справы аб масавых беспарадках 19 сьнежня 2010 году — агулам ён правёў за кратамі больш за месяц. 26 красавіка Савецкі раённы суд Менску прысудзіў апазыцыянэру пяць сутак, зьвінаваціўшы ў «лаянцы ў грамадзкім месцы».

Сустракаць свайго паплечніка прыехаў лідэр кампаніі «Гавары праўду» Ўладзімер Някляеў, а таксама Андрэй Дзьмітрыеў, Сяргей Вязьняк, родныя і сябры Паўла.

Раніцай 30 красавіка прадстаўнікі «Гавары праўду» зладзілі прэсавую канфэрэнцыю, падчас якой абвясьцілі пра пачатак агульнанацыянальнай акцыі салідарнасьці з Паўлам Вінаградавым супраць мэтанакіраванага перасьледу апазыцыянэра з боку ўладаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG