Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алена Каваленка: «Сяргей не выключае, што зноў пачне галадоўку»


Сяргей Каваленка, люты 2012

Сяргей Каваленка, люты 2012

30 красавіка зь вязьнем Сяргеем Каваленкам у псыхіятрычным шпіталі ў Навінках сустрэлася ягоная жонка Алена.

«Выглядае ён з твару крыху лепей, але цела па-ранейшаму — косьці, абцягнутыя скурай. Днямі Сяргею зрабілі ультрагукавое абсьледаваньне органаў брушной поласьці, пра гэта распавёў лекар. Высьветлілі, што ў яго дыфузныя зьмены ў падстраўнікавай залозе і адна нырка панізілася. Колькі важыць, не сказаў, але сказаў, што набраў каля 7 кіляграмаў. Есьць ён там у асноўным гародніну ды садавіну, але і тое, што там даюць, паціху есьць. У тым ліку, як я разумею, пачаў есьці і мясныя стравы.

Заключэньне лекараў будзе вынесенае 7–8 траўня. Напярэдадні ён адказаў на 512 пытаньняў — нейкія тэсты праходзіў. Але галоўная навіна, што ўжо ў сераду, 2 траўня, Сяргея могуць этапаваць з „Навінак“, і ў сувязі з гэтым ён не выключае, што пачне зноў галадоўку. Пра тое, што яго могуць этапаваць ужо праз два дні, Сяргей даведаўся ад мяне. Невядома, куды яго могуць адвезьці».

Актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка рашэньнем Віцебскага абласнога суду накіраваны на псыхіятрычную экспэртызу ў Навінкі. У сьнежні-сакавіку зь перапынкам на 20 дзён Сяргей Каваленка трымаў галадоўку, пратэстуючы супроць прысуду. Каваленку асудзілі на 2 гады і месяц за парушэньне парадку адбыцьця хатняй «хіміі», якую ён атрымаў за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG