Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Паўлу Сырамалотаву — 21 год


Павал Сырамалотаў

Павал Сырамалотаў

Палітвязень Павал Сырамалотаў сустракае сваё 21-годзьдзе за кратамі, у Магілёўскай калёніі № 19.

І якраз сёньня маці другога палітвязьня, Ігара Аліневіча — спадарыня Валянціна атрымала ліст ад Паўла Cырамалотава:

«Павал піша, што вельмі любіць музыку, раней граў у рок-гурце. Але ў калёніі да клюбу яго нават і блізка не падпускаюць. І з іроніяй адзначае, што, відаць, з-за ягонай нядобранадзейнасьці. Павал працуе ў швачным цэху. У калёніі займаецца спортам, францускай мовай, шмат чытае. Паводле настрою, зьместу ліста мне падаецца, што, нягледзячы на маладосьць, Павал — асоба даволі моцная, ён ня ные, трымаецца годна».

Павал Сырамалотаў нарадзіўся 30 красавіка 1991 году ў Бабруйску. 18 траўня 2011 году разам зь Яўгенам Васьковічам і Арцёмам Пракапенкам асуджаны судом Бабруйску на 7 гадоў пазбаўленьня волі за спробу падпалу Бабруйскага КДБ (ч.2 артыкула 339 — злоснае хуліганства, ч.3 артыкула 218 Крымінальнага кодэксу — пашкоджаньне маёмасьці ў асабліва буйным памеры). Адбывае пакараньне ў калёніі № 19 у Магілёве.
XS
SM
MD
LG