Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вене атрыманыя вынікі ўскрыцьця цела лібійскага экс-міністра


Шукры Ганем
Шукры Ганем
Паводле папярэдніх вынікаў ускрыцьця цела Шукры Ганема, экс-міністра нафты Лібіі, знойдзенага мёртвым у Дунаі, прычынай сьмерці стала трапляньне вады ў лёгкія.

Труп знайшлі ў нядзелю ў Вене, недалёка ад кватэры Ганема, у тым раёне набярэжнай, дзе разьмешчана мноства бараў і рэстаранаў. Паводле паліцыі, сьлядоў гвалту на целе няма, а вэрсія самагубства пакуль не знаходзіць пацьверджаньня. Вынікі таксыкалягічнай экспэртызы стануць вядомыя празь некалькі дзён.

Шукры Ганему было 69 гадоў. Ён жыў у аўстрыйскай сталіцы зь мінулага году, калі ўцёк зь Лібіі ў пэрыяд паўстаньня ў гэтай краіне супраць рэжыму Муамара Кадафі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG