Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскага парлямэнтара не пусьцілі ў Беларусь


Казімірас Уока накіроўваўся ў Беларусь, каб паўдзельнічаць у акцыі супраць будаўніцтва атамнай станцыі ў Беларусі.

Парлямэнтар ехаў у Беларусь бязь візы, аднак сьцьвярджаў, што ў амбасадзе Беларусі, куды ён зьвяртаўся ў гэтай справе, яго інфармавалі, што з дыпляматычным пашпартам на адзін дзень у краіну ўяжджаць можна.

«На мяжы мяне ссадзілі зь цягніка і пасадзілі ў іншы, які едзе ў Вільню», — цытуе «Дэльфі» палітыка.

Беларусь плянуе пабудаваць АЭС за 50 кілямэтраў ад літоўскай мяжы, Расея — у Калінінградзкай вобласьці побач зь Літвой.

Літва сьцьвярджае, што да гэтага часу не атрымала здавальняючых адказаў наконт узьдзеяньня гэтых станцыяў на навакольнае асяродзьдзе.
XS
SM
MD
LG