Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

1 траўня ў Беларусі адзначаецца афіцыйнае сьвята — Дзень працы. Што ў краіне названае ў гонар 1 траўня?

Пасёлкі, якія называюцца Першамайскі, ёсьць у Баранавіцкім, Карэліцкім, Лідзкім, Буда-Кашалёўскім, Добрускім, Чачэрскім, Валожынскім, Капыльскім раёнах.

У Веткаўскім раёне Гомельскай вобласьці ажно два пасёлкі Першамайскія.

Першамайск — гэта вёска ва Ўзьдзенскім раёне Менскай вобласьці.

У Нясьвіскім раёне ёсьць калектыўная гаспадарка «1 мая».

У Барысаве такое самае найменьне носіць друкарня. У Смалявічах філія гэтай друкарні таксама — «1 мая».

У Сьветлагорску (Гомельская вобласьць) Першамайскі — гэта цэлы мікрараён.

Вуліцы з адпаведнай назвай ёсьць бадай што ў кожным горадзе.

Цэнтральная вуліца Магілёва — таксама Першамайская.

У Гомелі ад вуліцы Першамайскай застаўся толькі кавалак. Большай частцы вуліцы вярнулі першапачатковую назву — Ірынінская.

У Берасьці, акрамя вуліцы, ёсьць Парк культуры і адпачынку імя 1 Мая, а таксама кінавідэацэнтар «1 мая».

У Менску — Першамайскі раён, у якім ёсьць унівэрсам «Першамайскі».

Таксама ёсьць станцыя мэтро «Першамайская». За некалькі кілямэтраў ад якой — вуліца Першамайская.

Свой Першамайскі раён ёсьць і ў Віцебску.

Праўда, з вуліцамі тут цікавей.

У Віцебску ёсьць 1-я, 2-я і 3-я Першамайскія вуліцы, а таксама завулак Першамайскі.

Што яшчэ ў Беларусі названае ў гонар 1 траўня? Пакідайце свае адказы ў камэнтарах

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG