Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс з-за Цімашэнкі адмяніў візыт ва Ўкраіну


Ён павінен быў прыняць удзел у саміце лідэраў краін Цэнтральнай Эўропы ў Крыме ў сярэдзіне траўня.

Прэс-сакратар Клаўса пацьвердзіў, што галоўная прычына адмены візыту — паведамленьні аб неналежным абыходжаньні ў харкаўскай калёніі з былым прэм’ер-міністрам Украіны Юліяй Цімашэнкай. Раней па гэтай жа прычыне адмовіліся ад паездкі ва Ўкраіну прэзыдэнт Германіі Йоахім Гаўк, лідэры Аўстрыі і Славеніі.

Цімашэнка, стан здароўя якой падчас знаходжаньня ў зьняволеньні пагоршыўся, сьцьвярджае, што нядаўна была зьбітая ахоўнікамі калёніі.

У Генпракуратуры Ўкраіны ў панядзелак заявілі, што папярэднія вынікі праведзенай праверкі не пацьвярджаюць інфармацыю аб зьбіцьці Цімашэнкі.

Міністэрства замежных спраў Украіны абвінаваціла Нямеччыну ва ужываньні ў адносінах да Кіева «тактыкі часоў халоднай вайны» — у сувязі з паведамленьнямі аб тым, што нямецкія афіцыйныя асобы могуць адмовіцца ад наведваньня матчаў футбольнага чэмпіянату Эўропы, які пройдзе ва Ўкраіне і Польшчы ў чэрвені.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG