Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Магілёў: АГП патрабуе справядлівых выбараў без Лукашэнкі


Актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі зьбіраюцца правесьці ў Магілёве пікеты пад лёзунгам «За чэсныя выбары без Лукашэнкі».

У гарвыканкам пададзеныя дзьве заяўкі па дазвол на правядзеньне акцыяў. Паводле заяўнікаў два пікеты плянуецца правесьці 15 траўня ў цэнтры гораду — на Савецкай плошчы й насупраць будынка гарвыканкаму. Арганізатары заяўляюць, што ў іх возьме ўдзел да дваццаці чалавек.

Апошні раз апазыцыянэрам у цэнтры Магілёва дазвалялі праводзіць публічныя акцыі падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі 2010 году. Актывісты зьбіралі подпісы ў падтрымку сваіх кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта Беларусі, а потым агітавалі за іх.

Праводзіць вулічныя акцыі прадстаўнікам палітычных і грамадзкіх і грамадзкіх арганізацыяў гарвыканкамам дазваляе на стадыёне, што па вуліцы Чалюскінцаў. Ён знаходзіцца ў далечыні ад людных месцаў.
XS
SM
MD
LG