Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўстрыі знайшлі цела лібійскага экс-міністра


Шукры Ганэм у Рыме абвяшчае аб пераходзе на бок паўстанцаў, 1 чэрвеня 2011
Шукры Ганэм у Рыме абвяшчае аб пераходзе на бок паўстанцаў, 1 чэрвеня 2011

Сьледзтва дапускае няшчасны выпадак

У Аўстрыі паліцыя знайшла ў рацэ Дунай цела былога міністра нафты Лібіі Шукрыма Ганэма, які летась у чэрвені зьбег ад тагачаснага кіраўніка краіны Муамара Кадафі і заявіў аб сваім пераходзе на бок паўстанцаў.

Прэсавы сакратар венскай паліцыі Роман Гашлінгер канстатаваў, што на целе нябожчыка не было знойдзена сьлядоў гвалту. Ён дадаў, што гэта дазваляе разглядаць вэрсію аб тым, што Ганэму нечакана стала млосна і ён сам зваліўся ў раку.

Раней аб сьмерці былога лібійскага ўрадоўца паведаміла аўстрыйскае агенцтва APA, якое, аднак, сьцьвярджала, што нябожчык з прыкметамі інфаркту быў знойдзены ў сваёй кватэры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG