Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Служба бясьпекі Ўкраіны распаўсюдзіла фотаробаты траіх падазраваных у падрыхтоўцы сэрыі выбухаў у Днепрапятроўску 27 красавіка. Падазраваныя абвешчаныя ў вышук.

Як паведамілі Інтэрфаксу ў прэс-службе ведамства, гэта мужчыны ва ўзросьце ад 30 да 40 гадоў. Раней гарадзкія ўлады паабяцалі ўзнагароджаньне за любую інфармацыю, якая дапаможа ў расьсьледаваньні абставінаў таго, што здарылася.

У выніку чатырох выбухаў пацярпелі 30 чалавек, у тым ліку 10 дзяцей. У лякарнях Днепрапятроўска застаюцца 14 чалавек. Пакуль ніхто ня ўзяў на сябе адказнасьці за выбухі. У горадзе ўзмоцненыя меры бясьпекі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG