Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына «можа байкатаваць Эўра-2012»


Паводле апытаньня, праведзенага сацыялягічным інстытутам Emnid, 52% немцаў лічаць, што іх краіне варта адмовіцца ад прысутнасьці на гульнях Эўра-2012, перадае ВВС.

Згодна з гэтым апытаньнем, 50% рэспандэнтаў выступаюць за тое, каб гульні чэмпіянату, якія павінны адбыцца на тэрыторыі Ўкраіны, былі перанесеныя ў іншую эўрапейскую краіну, паведамляе штотыднёвік Bild am Sonntag.

Як пішуць нямецкія СМІ, канцлер Ангела Мэркель разглядае магчымасьць байкоту маючага адбыцца ва Ўкраіне чэмпіянату Эўропы па футболе на знак пратэсту супраць жорсткага абыходжаньня ўкраінскіх уладаў з былым прэм'ер-міністрам гэтай краіны Юліяй Цімашэнкай.
XS
SM
MD
LG