Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыя БНФ вылучыць 30-40 кандыдатаў у дэпутаты


Пра гэта было заяўлена на пасяджэньні сойма партыі 29 красавіка ў Мінску, паведамляе БелаПАН.

26 чалавек ужо далі пэрсанальную згоду на вылучэньне кандыдатам у дэпутаты, яшчэ 12 пакуль разважаюць. У ліку тых, хто прэтэндуе на дэпутацкі мандат, лідэр партыі Аляксей Янукевіч і яго намесьнік Рыгор Кастусёў. Паводле Кастусёва, працэс падрыхтоўкі да ўдзелу ў выбарчай кампаніі ўжо ідзе: створаны выбарчы штаб, распрацоўваюцца ўлёткі партыйных кандыдатаў, плянуецца падрыхтоўка кандыдатаў да выступленьня на тэлебачаньні.

Янукевіч паведаміў, што на наступным тыдні адбудуцца кансультацыі «кааліцыі шасьці», у якую акрамя Партыі БНФ уваходзяць Аб'яднаная грамадзянская партыя, Беларуская партыя левых «Справядлівы сьвет», аргкамітэт партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», рух «За Свабоду» і грамадзянская кампанія «Гавары праўду!». На сустрэчы будзе абмяркоўвацца ў тым ліку пытаньне аб распрацоўцы адзінага пасланьня дэмакратычных сіл на парлямэнцкіх выбарах.

«На адзінае пасланьне будзе выйсьці вельмі складана, бо існуюць розныя падыходы да ўдзелу ў выбарчай кампаніі, ад байкоту да ўдзелу ў выбарах да канца. Аднак некаторыя моманты, якія тычацца, напрыклад, ацэнкі выбарчага працэсу, можна было б узгадніць», – лічыць Янукевіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG