Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жлобіну і Рагачову пагражае моцная паводка


Узровень вады ў Дняпры каля Жлобіна наблізіўся да небясьпечнага значэньня.

28 красавіка ён склаў 382 см, за суткі вады прыбывае на 14 см. Небясьпечным лічыцца значэньне 410 см, паведамілі БЕЛТА ў МНС. У бліжэйшыя дні чакаецца рост узроўню вады, у выніку чаго павялічацца плошчы затапленьня ў Жлобінскім і Рагачоўскім раёнах.

Імаверна, што вада падтопіць ня толькі населеныя пункты, будынкі і палеткі, але і нізкія ўчасткі мясцовасьці, аўтамабільныя дарогі і чыгунку, масты. Гэта можа прывесьці да нэгатыўных наступстваў як для гаспадаркі, так і для экалёгіі, бо будзе забруджаная гідрасфэра, глебы і грунты.

МНС раіць тым, чые дамы знаходзяцца ў зоне магчымага падтапленьня, зрабіць папераджальныя захады.
XS
SM
MD
LG