Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ноч з 27 на 28 красавіка беларуска-польскую мяжу перасекла рэкордная колькасьць нелегалаў, паведаміла Эўрарадыё са спасылкай на Kurier Poranny.

Адразу 15 афганцаў былі затрыманыя польскімі памежнікамі непадалёк ад беларускай мяжы.

Сярод затрыманых чатыры жанчыны і трохгадовая дзяўчынка.

Раней, 19 красавіка, прадстаўнікі Дзяржаўнага памежнага камітэту заявілі, што Беларусь пераглядае свае падыходы да арганізацыі аховы мяжы з Эўразьвязам. Беларускія памежнікі цяпер будуць менш увагі зьвяртаць на тых, хто выяжджае з краіны. Зроблена гэта будзе ў адказ на санкцыі з боку Эўразьвязу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG