Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два расейцы – у тройцы самых заможных брытанцаў


Расейскія прадпрымальнікі Алішэр Усманаў і Раман Абрамовіч увайшлі ў тройку самых багатых жыхароў Вялікабрытаніі – паводле вэрсіі выданьня Sunday Times.

На першым месцы ў гэтым сьпісе восьмы год запар – індыйскі сталеліцейны магнат Лакшмі Мітал (12 мільярд 700 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў).

За ім ідзе Алішэр Усманаў, які таксама валодае мэталургічнымі прадпрыемствамі і зьяўляецца акцыянэрам футбольнага клюбу «Арсэнал» (12 мільярдаў 300 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў).

На трэцім месцы – Раман Абрамовіч, нафтавы магнат, уладальнік футбольнага клюбу «Чэлсі» (9 з паловай мільярдаў фунтаў стэрлінгаў).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG