Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сяргей Каваленка ня можа ліставацца са сваякамі — у «Навінках» няма цэнзара


Сяргей Каваленка

Сяргей Каваленка

Чаму Сяргей Каваленка ня можа ліставацца са сваякамі?

Сяргея Каваленку ў лякарні «Навінкі» наведаў адвакат. Паводле жонкі вязьня Алены Каваленкі, стан здароўя мужа пасьля працяглай галадоўкі застаецца цяжкім. Алена скардзіцца на тое, што лекары шпіталя не абсьледуюць Каваленку і не дапамагаюць яму выходзіць з галадоўкі. Больш за тое, ахоўнікі забаранілі перадаваць Каваленку пэўныя прадукты і лекі.

Зьвестак пра стан мужа ў Алены недастаткова таксама таму, што ў яго няма магчымасьці ліставацца са сваякамі. Вось чым гэта патлумачана.

«У іх там няма цэнзара. Увогуле няма такой адзінкі. Лісты людзі пішуць, яны зьбіраюцца і потым адпраўляюцца туды, куды накіруюць чалавека. Так мне патлумачыў лекар».

Сяргей Каваленка накіраваны на прымусовую псыхіятрычную экспэртызу, якая мусіць цягнуцца 24 дні. Ва ўмовах «Навінак» гэта азначае, што чалавек амаль на месяц фактычна пазбаўлены права на перапіску, заўважае Алена Каваленка.
XS
SM
MD
LG