Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Даражэюць хлеб, малако і гарэлка


Мінэканомікі пастанавіў падвысіць максымальныя адпускныя цэны на хлеб і малочныя прадукты ад 29 красавіка. Гэта першае падвышэньне адпускных коштаў на хлеб і малако ў гэтым годзе.

Такім чынам праз пару дзён хлеб і хлебныя вырабы будуць адпускаць у крамы па цане большай на 5%. Малочныя прадукты — малако, кефір, сьмятана і тварог — адпаведна падаражэюць на 10%.

Алкагольныя вырабы, які мацней за 28% і этылавы сьпірт, даражэюць больш як у два разы. Мінімальная адпускная цана на імпартаваныя алькагольныя напоі складзе 28,4 тысяч беларускіх рублёў.

Па дадзеных Белстата, у сакавіку найбольш даражэла мяса: ялавічына — амаль на 6%, а сьвініна — на 3%. Таксама на 1% стала даражэй малако і малочныя прадукты, яйкі (2%) і жывая рыба (2%).

У цэлым мінімальны прадуктовы набор кожнага беларуса за год, па дадзеных Белстата, падаражэў больш як у два разы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG