Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Бяляцкі ўпершыню пазваніў дамоў


Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі атрымаў права на тэлефонны званок дамоў.

Увечары 27 красавіка Алесь Бяляцкі пазваніў дамоў. Слухаўку падняла жонка палітвязьня Натальля Пінчук. Натальля кажа, што была вельмі рада пачуць мужа, тым больш што гэта быў ягоны першы тэлефонны званок з калёніі. Алесь паабяцаў напісаць ў лісьце, калі яшчэ зможа пазваніць. Натальля непакоіцца пра стан здароўя Алеся.

«Я пачула, што ён канешне ў нос гаворыць, запыталася пра ягонае здароўе. На гэта ён сказаў, што пачувае сябе нармальна, што ёсьць рэшткі прастуды, але збольшага ўсё нармальна. Настрой ў яго быў нармальны, голас бадзёры, але, як я зразумела, бадзёрасьці надавала чарга, якая за ім стаяла. Кажа, ўсё, заканчваем. Я паспрабавала абурыцца — Чаму? Можа дадуць перабольшыць гэтых 5 хвілін, А ён кажа — не, за ім вялікая жывая чарга і кожны моцна хоча свае хвіліны скарыстаць».

У размове Алесь пацьвердзіў, што будзе абскарджваць новы пазоў падаткавікоў да яго. Праваабаронцу выставілі яшчэ каля 140 мільёнаў рублёў пэні нібыта за несваечасова сплочаныя падаткі і штрафы. Між тым сваякі Бяляцкага кажуць, што сума пазову была праіндэксаваная і выплачаная цалкам.
XS
SM
MD
LG