Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо панядзелак, 30 красавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НА ДВАРЫ

Цёпла, нават па-летняму горача і без ападкаў. Тэмпэратура паветра днём — 14-22, па поўдні краіны — 23-29 цяпла.

СЁНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

У Венскім міжнародным цэнтры адкрыецца сэсія падрыхтоўчага камітэту да пазьнейшай канфэрэнцыі бакоў Дамовы аб нераспаўсюджаньні ядзернай зброі.

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрыецца канфэрэнцыя Mobile Monday, прысьвечная агляду індустрыі мабільных тэхналёгій і іх напрамкам.

У сталічным клюбе па вуліцы Даўгабродскай, 24 а 19-й гадзіне адбудзецца сустрэча са сьпеваком Аляксандрам Памідоравым.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

1917 — у Менску створаны франтавы камітэт Заходняга фронту.

1961 — у Менску адбылося вясельле амэрыканца Лі Гарві Освальда і Марыны Прусаковай. Праз два гады Освальда абвінавацяць у забойстве прэзыдэнта Джона Кенэдзі.

1975 — закончылася вайна ў Віетнаме, сёньня ў гэтай краіне дзяржаўнае сьвята. У ЗША 30 красавіка адзначаецца дзень вэтэранаў вайны ў Віетнаме.

1992 — у Жэнэве было абвешчана, што тэхналёгія Сусьветнай павуціны, ці World Wide Web, цяпер больш вядомай як інтэрнэт, будзе для ўсіх бясплатнай.


У гэты дзень нарадзіліся

1881 — беларускі паэт Янка Журба.

1883 — чэскі пісьменьнік —сатырык Яраслаў Гашак, аўтар прыгодаў славутага салдата Швэйка.


У гэты дзень памерлі

1883- Эдуард Манэ, францускі мастак, адзін з заснавальнікаў імпрэсіянізму.

У 1945, калі пачаўся штурм Рэйхстагу, пакончыў жыцьцё самагубствам Адольф
Гітлер (нар 1889).

ЁСЬЦЬ НАГОДА

Сусьветны дзень пародненых гарадоў.

МІНУС 365

Кадафі заклікаў НАТО да перамоваў, але ў адстаўку не зьбіраецца

Брытанскі прынц Уільям і Кэтрын Мідлтан накіраваліся ў вясельнае падарожжа

Зьмітра Дашкевіча адправяць ў калёнію ў Горках

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

«Мой жах перад новай расейскай зімой растае ў цудоўным золаце і чырвані восені ў Беларусі».

Зь дзёньніка Лі Гарві Освальда.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG