Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лаўрова занепакоілі санкцыі ў дачыненьні Беларусі


Сяргей Лаўроў

Сяргей Лаўроў

Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў лічыць непрадуктыўнымі санкцыі краінаў Захаду супраць Беларусі.

«У выпадку зь Беларусьсю не спрацуе ціск, тым больш у сытуацыі, калі беларускі народ павінен сам вырашаць свой лёс», — сказаў ён у інтэрвію тэлеканалу «Расея-24».

Лаўроў нагадаў, што нядаўна ў Беларусі праходзілі прэзыдэнцкія выбары: «Як бы ні ставіцца да тых паведамленьняў, якія былі, пра нейкія парушэньні, у эўрапейцаў няма сумневу, што прэзыдэнт Лукашэнка зьяўляецца выбарам бальшыні беларускага народу».

Па словах міністра Лаўрова, санкцыі супраць Беларусі могуць закрануць і Расею: «Мы таксама заклапочаныя тым, што санкцыі супраць Беларусі, калі яны ўводзяцца ў дачыненьні да эканамічных апэратараў, могуць закрануць і нашы інтарэсы, таму што мы зь Беларусьсю і Казахстанам — чальцы Мытнага саюзу, Агульнай эканамічнай прасторы, у нас агульныя правілы».

«Мы будзем гэтую тэму з нашымі эўрапейскімі партнэрамі абмяркоўваць», — падкрэсьліў Сяргей Лаўроў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG