Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

За 3 месяцы да адказнасьці прыцягнута больш за 60 сьледчых


За першыя 3 месяцы з пачатку працы Сьледчага камітэту за розныя парушэньні да адказнасьці прыцягнута больш за 60 сьледчых.

Пра гэта 27 красавіка на сустрэчы з журналістамі паведаміў старшыня Сьледчага камітэту Валерый Вакульчык.

Паводле ягоных слоў, асобных сьледчых за правіннасьці звольнілі зь Сьледчага камітэту або панізілі на пасадзе. Пераважна сьледчых прыцягвалі да адказнасьці за парушэньні крымінальна-працэсуальнага заканадаўства.

В.Вакульчык паведаміў, што з пачатку 2012 году выяўлена тры выпадкі незаконнага прыцягненьня грамадзянаў да крымінальнай адказнасьці.

На пачатку красавіка першы намесьнік старшыні Сьледчага камітэту Андрэй Швед, выступаючы на канфэрэнцыі ў Акадэміі МУС, паведаміў, што ў 2011 годзе ў Беларусі незаконна да крымінальнай адказнасьці было прыцягнута 426 чалавек, што амаль у два разы больш, чым у 2010 годзе.

Практычна ўсе сьледчыя структуры, якія існавалі раней, займаліся тым, што заводзілі крымінальныя справы па дробных, нязначных правапарушэньнях. Толькі ў 2010 годзе судамі была спыненая вытворчасьць прыкладна па 5 тысячах такіх крымінальных спраў. Па крымінальных справах, папярэднім расьсьледаваньнем якіх займаліся сьледчыя Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю, колькасьць грамадзянаў, незаконна прыцягнутых да крымінальнай адказнасьці, у 2011 годзе павялічылася ў 8 разоў, па справах, якія расьсьледаваліся ў МУС, — у 2,3 раза.
XS
SM
MD
LG