Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Воршы забаранілі пікеты 1 траўня


Гарвыканкам адмовіў заяўнікам, сябрам партыі левых «Справядлівы сьвет», якія падалі дзьве заяўкі на правядзеньне пікетаў у дзень агульнарэспубліканскага сьвята — 1 траўня.

Паводле кіраўніка гарадзкой партыйнай суполкі Мікалая Дзямідава, прычына — адсутнасьць дамоваў зь міліцыяй, камунальнікамі і хуткай дапамогай на абслугоўваньне мерапрыемства:

«Мы спрабавалі выканаць усе ўмовы — прасілі дазволіць пікеты ў вызначаных уладамі месцах: каля кургана Неўміручасьці ў Парку герояў і на пляцоўцы каля кавярні „Аронія“. Мы накіравалі лісты да мэдыкаў, камунальнага прадпрыемства „Арыён“ і гарадзкога аддзелу ўнутраных спраў, што хочам заключыць зь імі дамовы, прычым доўгатэрміновыя — на ўвесь год. Прайшло ўжо два тыдні, а адказаў няма. Гэтыя службы далі ўладам падставы, каб чарговы раз нам адмовіць».

Мікалай Дзямідаў апавёў, што мэтай забароненых пікетаў было выказаць салідарнасьць з працаўнікамі ў барацьбе за свае правы. Для Воршы гэтая праблематыка вельмі актуальная: тут невысокія заробкі і шмат звальненьняў. Аршанцы масава едуць шукаць працы ў Расеі.
XS
SM
MD
LG