Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік нямецкага НАК: «Не ператварайце спорт у палітычны інструмэнт»


Прэзыдэнт Алімпійскага камітэту Нямеччыны Томас Бах выказаў сваё меркаваньне ў сувязі з адкрытымі дэбатамі пра прэстыжныя міжнародныя турніры ў краінах, дзе парушаюцца правы чалавека.

Размова ідзе пра эўрапейскі чэмпіянат па футболе ва Ўкраіне, «Формулу-1» у Бахрэйне і ЧС-2014 па хакеі ў Беларусі.

«Спорт не павінен быць бізуном у руках палітыкаў, — прыводзіць словы Баха агенцтва DPA. — Ад спорту нельга чакаць тых функцыяў і абавязкаў, якія ўскладзеныя на ААН. Бо гэта непасрэдная задача палітыкі. Ня трэба душыць спорт».

Пры гэтым Томас Бах ня лічыць, што спорт апошнім часам робіцца больш палітызаваны:

«Я ня бачу тут нейкіх сымптомаў. Падобныя дыскусіі назіраюцца цягам дзесяцігодзьдзяў».

Паводле словаў кіраўніка нямецкага НАК, калі спорт хоча пазытыўна ўплываць на палітыку і правы чалавека, ён павінен быць палітычна нэўтральным, што, аднак, ня значыць «апалітычным».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG