Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўла Севярынца адмовіліся вызваліць


Павал Севярынец
Павал Севярынец

Палітвязьня пакінулі адбываць пакараньне абмежаваньнем волі тэрмінам на тры гады.

Кіраўніцтва спэцкамэндатуры № 7, што ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці, адмовіла ва ўмоўна-датэрміновым вызваленьні сустаршыні Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Паўлу Севярынцу.

Такое рашэньне было прынята на аснове рэкамэндацыі так званай Рады выхавацеляў, у якую, акрамя адміністрацыі, уваходзяць кіраўнікі калгасаў, у якіх працуюць асуджаныя.

Рашэньне прынялі, нягледзячы на станоўчую характарыстыку на Паўла.

«Афіцыйнай прычынай адмовы ва ўмоўна-датэрміновым вызваленьні было названа тое, што я не прызнаў сваёй віны і не раскаяўся... Я зьвязваю гэтае рашэньне з тым, што рэжым вядзе гандаль палітвязьнямі. І гэта ёсьць нейкі сыгнал перамоўшчыкам з эўрапейскага боку, накшталт таго, што проста так ніхто іх вызваляць не зьбіраецца».

Павал Севярынец, які падчас выбараў 2010 году кіраваў выбарчым штабам кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага, 16 траўня мінулага года быў асуджаны судом Заводзкага раёну Менску на тры гады абмежаваньня волі за арганізацыю і падрыхтоўку дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.

19 красавіка мінула палова тэрміну пакараньня, у сувязі з чым Севярынец мог быць вызвалены ўмоўна-датэрмінова.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG