Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Днепрапятроўску сёньня адбыліся чатыры выбухі, паводле розных дадзеных, пацярпелі дваццаць сем чалавек.

Як паведамляюць агенцтвы, першае выбуховае прыстасаваньне спрацавала на прыпынку ў той момант, калі туды пад’ехаў трамвай зь вялікай колькасцю пасажыраў. Чацвёра пацярпелых былі шпіталізаваны.

Празь некалькі хвілінаў у цэнтры места адбыліся яшчэ 4 выбухі: каля кінатэатра Радзіма, на вуліцы Сярова і праспэкце Карла Маркса. Ва ўсіх выпадках спрацавалі выбуховыя прыстасаваньні. Пакуль невядома, хто стаіць за шэрагам гэтых тэрактаў.
XS
SM
MD
LG